«За распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». 18 чэрвеня адбудзецца суд па «справе Hrodna.life»
Рэдактара гродненскага інтэрнэт-партала Hrodna.life Аляксея Шоту 11 чэрвеня праз sms запрасілі ў суд Ленінскага раёна Гродна. 18 чэрвеня ў 11:00 яго будуць судзіць па ч.2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Галоўнага
рэдактара і дырэктара Hrodna.life Аляксея Шоту затрымалі ў нядзелю 30 мая каля дома. У яго кватэры правялі агляд. У дачыненні да рэдакцыі пачалі
адміністрацыйны працэс паводле арт. 19.11 КаАП, паведамляе Hrodna.life.
1 чэрвеня
затрымалі рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік. 3 чэрвеня Ірыну
асудзілі на 25 базавых велічынь (725 рублёў) па адміністрацыйнай справе нібыта
за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да суду яна нічога не ела.