Крыніца: палітзняволеную Віталію Бандарэнка шантажом і пагрозамі прымусілі падпісаць пяць пустых папер.
Катаванні і пагрозы ў берасцейскім СІЗА №7, пра якія заяўляла Паліна Шарэнда-Панасюк, не спыняюцца, распавядае «Белсат».

Як стала вядома выданню, палітзняволеную Віталію Бандарэнка шантажом і пагрозамі прымусілі падпісаць 5 пустых папер. Як цяпер адміністрацыя СІЗА выкарыстае гэтыя паперы, невядома. Але вядома, што нядаўна Віталію Бандарэнку адпраўлялі ў карцар.
Нагадаем, дзяўчыне прысудзілі чатыры гады калоніі агульнага рэжыму за нібыта «удзел у масавых
беспарадках».