Жыхары Брэста атрымалі чарговую порцыю прапаганды ў «жыроўках» з ЖЭСу
Практыка друкаваць прапагандысцкія матэрыяла на зваротным баку квітанцый была заўважана ў розных гарадах Беларусі некалькі месяцаў таму. Цяпер яна вяртаецца?

Жыхары Брэста атрымалі чарговую порцыю прапаганды ў «жыроўках» з ЖЭСу, паведамляе «Белсат».
Гэтым разам — вынікі апытання грамадскай думкі. Калі верыць
ім, то 72.4% не падтрымлівалі акцыяў пратэсту, якія былі ў краіне ў жніўні, а
57,8% упэўненыя, што дзяржава дзейнічала правільна, калі прыдушвала вулічныя
акцыі. Таксама ў тэксце сцвярджаецца, што 66,5% рэспандэнтаў быццам бы
давяраюць Лукашэнку.