Андрэй Пачобут прэзентаваў сваю кнігу "Сістэма Беларусь" у Варшаве
23 кастрычніка журналіст правёў аўтарскую сустрэчу ў польскай сталіцы. Яго кніга выйшла ў выдавецтве Editio на польскай мове.
"Сістэма Беларусь" распавядае пра тое, чаму і як Аляксандр Лукашэнкастаў прэзідэнтам і як ён змяняў краіну. Як ні парадаксальна, але напісаць кнігу Пачобуту дапамагло тое, што згодна рашэнню суда ён 9 месяцаў не мог выязджаць за межы Гродна. Таму ў журналіста з’явілася больш вольнага часу.
Андрэй Пачобут — гродзенскі журналіст, працуе на польскую “Gazeta Wyborcza”. Актывіст Саюза палякаў на Беларусі. У 2011 годзе суд пакараў яго за “паклёп на прэзідэнта” трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Сёлета абвінавачанне было знятае. Яшчэ адну крымінальную справу па тым жа артыкуле распачалі на Пачобута ўлетку 2012 года, але неўзабаве спынілі ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.