Андрэй Саннікаў: Пакуль не ведаю, на якім я свеце!
Еўрарадыё датэлефанавалася Андрэю Саннікаву ў той час, калі ён ехаў з Віцебска ў Мінск.
Еўрарадыё: Тыя некалькі гадзін, што вы знаходзіліся на кватэры Сяргея Парсюкевіча ў Віцебску, вам немагчыма было датэлефанавацца – журналісты абрывалі тэлефон. А ці паспелі
вы за гэтымі тэлефанаваннямі пагаварыць з жонкай, з сынам?
Андрэй Саннікаў: Відавочна, я перш за ўсё паразмаўляў з жонкай, з маці, з сынам.
Еўрарадыё: І як сын адрэагаваў на ваш голас у тэлефоне?

Андрэй Саннікаў: Ведаеце, мы адзін аднаго не бачылі ўжо год і амаль чатыры месяцы. Таму ён… Я не ведаю, як ён адрэагаваў. Але ён сказаў, што ён крыху саромеецца. І я яго
разумею.
Еўрарадыё: Ваша жонка на навіну пра ваша вызваленне сказала: “Не паверу, пакуль не ўбачу яго на свабодзе! Пачуўшы ваш голас ў тэлефоне яна нарэшце паверыла?
Андрэй Саннікаў: Ведаеце, у мяне падобныя адчуванні. І пакуль я не дайду да хаты… Я пакуль яшчэ не ведаю – на якім я свеце зараз!
Еўрарадыё: Але і зараз ужо побач сябры, паплечнікі – павінна быць адчуванне, што нешта ўсё ж змянілася?
Андрэй Саннікаў: Відавочна, што змянілася! Але пакуль я яшчэ асэнсоўваю ўсё і нейкіх асаблівых адчуванняў проста не маю.
Еўрарадыё: Пра што вы марыце па вяртанні дахаты? З самых простых побытавых рэчаў?
Андрэй Саннікаў: Найперш – дайсці да хаты. Проста пра гэта не думаю, сапраўды. Вярнуцца, абняць жонку, сына, маці, а што рабіць далей – гэта ўжо другаснае.
Еўрарадыё: Вас вызвалілі на падставе напісанага вамі прашэння. Пад уплывам чаго…
Андрэй Саннікаў: Я не буду зараз нічога каментаваць, добра? Пакуль.
Зміцер Лукашук, Еўрарадыё