Андрэй Саннікаў: Салідарнасць выратавала мне жыццё

Экс-кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў на волі. Тэлеканалу „Белсат удалося звязацца з палітыкам, калі той быў у дарозе з Віцебску на Менск.



„Я хачу падзякваць сваёй сям'і і ўсім людзям Беларусі, таму што тая магутная падтрымка, якую я адчуваў праз лісты, праз звесткі, якія даходзіді, праз газеты, якія таксама ад часу да часу
даходзілі. Салідарнасць проста выратавала мне жыццё. І салідарнасць у свеце таксама. Я лічу, што шмат чым абавязаны ўсім людзям - сказаў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю
„Белсату.



Экс-кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў на волі. Тэлеканалу „Белсат удалося звязацца з палітыкам, калі той быў у дарозе з Віцебску на Менск.

„Я хачу падзякваць сваёй сям'і і ўсім людзям Беларусі, таму што тая магутная падтрымка, якую я адчуваў праз лісты, праз звесткі, якія даходзіді, праз газеты, якія таксама ад часу да часу даходзілі. Салідарнасць проста выратавала мне жыццё. І салідарнасць у свеце таксама. Я лічу, што шмат чым абавязаны ўсім людзям - сказаў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю „Белсату.

Інфармацыя аб вызваленні палітыка з'явілася на інтэрнэт-рэсурсе “Хартыя’97, пазней гэта пацвердзіла „Белсату жонка палітыка Ірына Халіп.

“Мне нічога невядома акрамя таго, што ён цяпер на чыгуначным вакзале ў Віцебску, за ім паехаў Сяргей Парсюкевіч, – распавяла Ірына Халіп “Белсату. Яна дадала, што для палітыка вызваленне стала нечаканасцю. “Андрэй мне толькі праз тэлефон, калі з вакзалу тэлефанаваў, сказаў: “Як саджалі, гэтак і выпусцілі, – сказала Ірына Халіп.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: