Аператара «Белсату» будуць судзіць за нецэнзурную лаянку
3 красавіка аператара «Белсату» Аляксандра Любенчука будуць судзіць за нецэнзурную лаянку (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП). Выходныя ён правядзе ў турме на Акрэсціна.

Супрацоўнікі міліцыі склалі на аператара «Белсату» пратакол за нецэнзурную лаянку ў Першамайскім РУУСе Мінску. Нібыта Аляксандар лаяўся непасрэдна ў РУУСе.
У мінскіх офісах Белсату адбыліся ператрусы (абнаўляецца, фота, відэа)
Аператара «Белсату» Аляксандра Любенчука затрымалі падчас вобшуку ў офісе тэлеканалу на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску. У пастарунку журналіста пратрымалі больш за пяць гадзін.
svaboda.org