Апостальскі Нунцый перадаў Папу Францішку дар ад Аляксандра Лукашэнкі (фота)

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці асабіста перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі  абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі».



Гэты абраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы работы па дрэвe — Сожская скань.


Пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў Апостальскага Нунцыя перадаць дастойнаму дарыцелю словы шчырай удзячнасці, разам з Апостальскім благаслаўленнем усяму беларускаму народу.

Паводле catholic.by