Папе Рымскаму перадалі «Беззаганнае Сэрца Марыі» ад Лукашэнкі
22 кастрычніка Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам і перадаў падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі — абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі».

Catholic.by
Ікона выкананая ў старадаўняй беларускай тэхніцы работы па дрэве, якая называецца «сожскай сканню».
Як паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі, пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў перадаць словы падзякі і благаславенне беларускаму народу, паведамляе Тэлеграф.
Раней улады Беларусі запрасілі Папу Рымскага наведаць краіну. Пры гэтым не выключаецца і візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Ватыкан.