Арцёма Сарокіна прызналі палітвязнем

Лекара Арцёма Сарокіна затрымалі 19 лістапада па справе аб разгалашэнні медыцынскай таямніцы.

photo_2020_12_19_11_16_50.jpg

Праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным лекара бальніцы хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна, які распавёў, што Раман Бандарэнка не быў п'яны. Сумесную заяву сямі арганізацый размешчана на сайце праваабарончага цэнтру "Вясна".
Лекара Арцёма Сарокіна затрымалі 19 лістапада па справе аб разгалашэнні медыцынскай таямніцы, якая прывяла да цяжкіх наступстваў (частка 3 артыкула 178 КК РБ).