Дэпутатка швецкага парламенту напісала ліст да палітзняволенай журналісткі Дар'і Чульцовай
Марыя Нільсан зычыць беларусам найхутчэйшай свабоды.

Дэпутатка швецкага парламенту Марыя Нільсан напісала ліст да журналісткі «Белсата» Дар'і Чульцовай, якая зараз знаходзіцца за кратамі.
«Паважаная Дар'я! — цытуе Марыю Ніьсан «Белсат». — Я спадзяюся, што ты хутка будзеш на волі, таксама як і Беларусь хутка стане вольнай краінай. Я не магу выказаць, як моцна я захапляюся тваёй смеласцю і барацьбой. З пажаданнямі ўсяго найлепшага».
Журналісткі Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада. Яны былі затрыманыя пасля таго, як у той дзень правялі стрым з мінскай Плошы Перамен, дзе адбылася масавая акцыя пратэсту. Ім прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Кацярыну і Дар'ю ўтрымліваюць у Жодзінскім СІЗА.