Аспірант Аляксей Паўлоўскі збіраецца пікетаваць Акадэмію навук

Аспірант Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксей Паўлоўскі падаў заяўку ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне пікета. Праз пікет ён хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы незабеспячэння іншагародніх студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў жыллём на перыяд іх адукацыі і працы.



7bd66825e9a97424ffe5645549270832.jpg

Аспірант Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксей Паўлоўскі падаў заяўку ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне пікета. Праз пікет ён хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы незабеспячэння іншагародніх студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў жыллём на перыяд іх адукацыі і працы.


Праводзіць пікет у выніку дазволу малады навуковец збіраецца 30 мая каля фасада будынка Інстытута фізіялогіі. У якасці крыніц фінансавання мерапрыемства Паўлоўскі пазначыў уласную стыпендыю. Колькасць удзельнікаў у заяўцы абмежавана адным чалавекам.


Аляксей кажа, што да такой крайняй меры яго падштурхнула сітуацыя з непрадастаўленнем яму месца ў інтэрнаце, якое гарантаваў Інстытут фізіялогіі пасля яго паступлення ў аспірантуру. Зараз ён вымушаны за здымаць пакой у кватэры мінскай пенсіянеркі.


Бацька маладога навукоўца, магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, цалкам падтрымлівае ініцыятыву свайго сына:


“Кіраўніцтва Інстытута фізіялогіі не бярэ на сябе абвязкі ў адпаведнасці з дамовай прадаставіць Аляксею месца ў інтэрнаце. Майму сыну нічога не застаецца, як выкарыстоўваць, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, пікетаванне для прыцягнення ўвагі да праблемы. 


Бацька аспіранта лічыць, што кіраўніцтва нашай краіны, як і кіраўніцтва акадэміі, не зацікаўлена ў гадаванні эліты навукі і таму так абыходзіцца з маладымі навукоўцамі:


“Кіраўніцтва Інстытута фізіялогіі лічыць, што дзеянні майго сына з’яўляюцца парушэннем дзелавой этыкі, але што рабіць, калі амаль уся стыпендыя ідзе на аплату жылля. На вучоным савеце ўжо разглядалі яго сітуацыю — нібыта сітуацыя ненармальная, неэтычная і ён падстаўляе інстытут.


Сярод прычын непрадастаўлення яго сыну месца Аляксей Паўлоўскі называе сяброўства ў незалежным прафсаюзе Радыёэлектроннай прамысловасці:


“Маладыя кадры звычайна маўкліва сядзяць і ніякія дзеянні не прадпрымаюць. Мой жа сын актыўна абараняе не толькі свае інтарэсы, але і інтарэсы ўсіх маладых аспірантаў. Хацелася, каб у інстытуце дзейнічаў незалежны прафсаюз, які б абараняў правы студэнтаў.


Сёлета на парламенцкіх выбарах Аляксей Паўлоўскі-малодшы, верагодна, будзе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў, бо, па словах яго бацькі, там няма нармальных людзей, якія могуць прадстаўляць інтарэсы людзей і змагацца за іх правы.


Нагадаем, што аспірант Аляксей Паўлоўскі пасля скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства адукацыі на непрадастаўленне яму месца ў інтэрнаце быў выключаны з аспірантуры. Праз суд ён здолеў аднавіцца. Выкладчыкі прызналі, што ў яго няма праблем з засваеннем навуковага працэсу і гадавы курс ён асіліў фактычна за два месяцы. У магістратуры, якую ён скончыў у Магілёве, Аляксей меў сярэдні бал “дзевяць.


Паводле spring96.org