Аўто з нумарамі ДНР заўважанае ў Гомелі (ФОТАФАКТ)
«Жыгулі» з нумарамі непрызнанай Данецкай было прыпаркаванае ў адным з двароў горада, паведамляюць «Сильные новости».
Паводле сведкаў, машына была прыпаркаваная на вуліцы Макаёнка. На момант, калі было зробленае фота, гаспадара побач не было.
Якім чынам кіроўца праехаў мяжу і як перасоўцаецца па Беларусі з падобнымі экзатычнымі нумарамі — невядома.