БАПЦ і «Малады Фронт» ушанавалі памяць паўстанцаў 1863–1864 гадоў (відэа)
Клірыкі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і актывісты Маладога Фронту 24 лістапада ўшанавалі памяць паўстанцаў-каліноўцаў.

Героі, якія
змагаліся за незалежнасць і волю нашай Бацькаўшчыны, былі пахаваныя каля вёскі
Плябань на Маладзечаншчыне. Іхныя імёны – Юліян Бакшанскі, Рафаіл Малішэўскі,
Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі, Ігнацій Сулістроўскі.
Удалося знайсці і магілу касінера свабоды Ігната Абрамовіча, жыццёвы шлях якога доўжыўся 108 гадоў і скончыўся на роднай зямлі. Месца пахавання паўстанца – каталіцкія могілкі за мястэчкам Краснае Маладзечанскага раёна.
Да помнікаў маладафронтаўцы ўсклалі кветкі, запалілі лампады і знічкі, а клірыкі БАПЦ прачыталі памінальныя малітвы.
Паводле www.youtube.com