БАЖ і журналісты з Беларусі ўзялі ўсе прэміі Free Media Awards
Журналісты і СМІ з Беларусі ўзялі ўсе прэміі Free Media Awards. Звычайна іх прысуджаюць журналістам адразу з некалькіх краін, аднак у гэтым годзе зроблена выключэнне
Пра гэта паведамілі DW нямецкі фонд Zeit з Гамбурга і фонд імя Фрыта Орда (Нарвегія), якія прысуджаюць ўзнагароду.
Прэмію атрымалі журналісткі Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Наталля Лубнеўская, партал Tut.by і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
"Мы прысуджаем усе прэміі для прэсы беларускім журналістам і сродкам масавай інфармацыі ў знак прызнання іх беспрэцэдэнтных намаганняў і мужнасці на працягу гэтага драматычнага года, працу ва ўмовах дыктатуры", — заявілі ў журы.
Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагароджаная прэміяй Free Media Awards за нястомную працу ў падтрымку правоў журналістаў. Разам са сваёй партнёрскай арганізацыяй »Рэпарцёры без межаў" БАЖ з пачатку пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года задакументавала і агучыла парушэння свабоды СМІ і рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў. Акрамя таго, БАЖ, які пераследуецца ўладамі, прапануе дапамогу журналістам і з'яўляецца важнай крыніцай інфармацыі для міжнародных СМІ.
Беларускую асацыяцыю журналістаў намінаваў на атрыманне ўзнагароды Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт.
З 2016 года ўзнагароды Free Media Awards ўручаюцца незалежным журналістам, рэдактарам і медыя-платформах ў Расіі, Украіне, Азербайджане, Беларусі, Грузіі і Арменіі.
Паводле Прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"