Беларус адкрыў у Польшчы калядны бізнес — дастаўляе кліентам елкі з Даніі

Максім шукаў у Польшчы сферу для бізнэсу, дзе можна пачаць зарабляць адразу і шмат. Гучыць як калядная казка, і збольшага так і ёсць: беларус пачаў дастаўляць кліентам жывыя ёлкі з Даніі. Пачаў з Варшавы, а потым выйшаў і на рынак Кракава. Ці шмат можна зарабіць на елках і ці хапае заробку на цэлы год, Максім распавёў выданню MOST.

Фота з архіву Максіма, MOST

Фота з архіву Максіма, MOST

Дрэва, якое дастаўляе Максім, правільна называецца "каўказская піхта прэміум". Чатыры гады таму, калі мужчына толькі ўваходзіў у гэты бізнэс, ён выбіраў сярод многіх кампаній ЕС і спыніўся на адным пастаўшчыку з Даніі. Кошт у яго — з верхняга коштавага дыяпазону, але і якасць адпаведнае.

«Ніякіх праблем, ніякага смецця»

У першы год прадаць удалося толькі 300 елак, а ўжо ў наступным рэалізацыю ўдалося нарасціць адразу ў чатыры разы. У 2023 годзе Максім прадаў крыху менш — прыкладна 1000 елак. Сезон 2024 года толькі пачаўся, але папярэднія адзнакі паказваюць, што замовы паб'юць усе рэкорды.

Адкуль такі попыт? Максім кажа, што за чатыры гады назапасілася база кліентаў. Многія заказчыкі ўжо ацанілі яго паслугу і купляюць елкі зноў. Да таго ж Максім выдае кліентам купоны, якімі яны могуць дзяліцца з сябрамі. Многія новыя заказчыкі прыходзяць такім чынам.

Продаж прадпрымальнік вядзе праз сайт. Там кліенты выбіраюць прыдатныя елкі і паказваюць зручны час дастаўкі.

Бізнэс Максіма не ўнікальны. У Варшаве і Кракаве нямала кампаній, якія прапануюць дастаўку калядных елак дадому. Але беларус не толькі прывозіць дрэва ва ўзгоднены з кліентам час, але і сам устанаўлівае яго, а пасля свят забірае елку і сам вырашае пытанне з яе утылізацыяй. Кампаній з такім сэрвісам мала, таму Максім зрабіў акцэнт менавіта на гэтым.

 Елка высахла — прыходзіць хлопец, акуратна заварочвае яе і выносіць. Ніякіх праблем, ніякага смецця, — тлумачыць Максім. — Усё гэта ўжо ўключана ў кошт.

22 дні год кормяць

У залежнасці ад вышыні і ад таго, ці дастаўляецца елка ў гаршку, кошты на калядныя дрэвы могуць вар'іравацца ад 250 да больш чым 400 злотых.

Сезон дастаўкі доўжыцца ўсяго 22 дні — з 1 па 22 снежня. Але падрыхтоўка да гэтага часу пачынаецца ўжо ў лютым — трэба складаць базу кліенту, займацца маркетынгам і рэкламай.

Маржынальнасць ёлкі высокая. Максім гаворыць, яна даходзіць да 250%.

— На цэлы год сярэдняга жыцця [заробленага за сезон], вядома, не хопіць. Але ў цэлым за гэты месяц набіваецца нядрэнная фінансавая падушка — або для рэінвесту, або проста назапашваецца нядрэнны запас грошай, — кажа Максім. У несезон ён займаецца крыптавалютай.