Беларусь больш не прызнае польскія дакументы пра вышэйшую адукацыю і навуковыя ступені
Беларусь спыніла дзеянне міжурадавага пагаднення з Польшчай наконт узаемнага прызнання дакументаў пра вышэйшую адукацыю і навуковых ступеняў у навуцы і мастацтве. Аказваецца, у нашай краіне іх не прызнаюць ужо два дні!
Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым партале, паведамляе «М*дыязона».
Згодна з тэкстам дакумента, Саўмін спыняе пагадненне з Польшчай 2005 года. Гэтую пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Варта згадаць, што пагадненне паміж Беларуссю і Польшчай было падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 года. Пастанова ўрада Беларусі пра далейшае непрызнанне дакументаў аб вышэйшай адукацыі пачала дзейнічаць з дня яе прыняцця — 25 кастрычніка гэтага года.