Беларусам і расіянам забаранілі ўдзельнічаць у Бостанскім марафоне
Беларусам і расіянам забаранілі ўдзельнічаць у Бостанскім марафоне. За выключэннем тых спартсменаў, якія жывуць за мяжой. Але яны не змогуць выкарыстоўваць сцягі сваіх краін.

Пра тое, што спартсменаў, якія жывуць у Беларусі і Расіі, і зарэгістраваліся для ўдзелу ў сёлетнім Бостанскім марафоне, не дапусцяць да спаборніцтваў, паведамляюць яго арганізатары. Яны называюць прычыну — агрэсія Расіі супраць Украіны (Беларусь — саюзнік РФ). Арганізатары нават абяцаюць паспрабаваць вярнуць беларусам і расіянам унёскі за ўдзел, калі гэта дазволяць уведзеныя санкцыі.
Бостанскі марафон праводзіцца з канца XIX стагоддзя. У 2022 годзе ён пройдзе 18 красавіка.
Паводле Еўрарадыё