Беларусаў будуць пазбаўляць грамадзянства за прычыненне шкоды інтарэсам краіны

Рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні на восеньскай сесіі законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь". Што плануюць змяніць, карэспандэнту БЕЛТА расказала дэпутатка Марыя Васілевіч, якая з'яўляецца членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

unnamed_205.jpg

У прыватнасці, дакументам прапануецца замацаваць прынцып уліку найлепшых інтарэсаў дзіцяці, скараціць тэрмін бесперапыннага пастаяннага пражывання замежніка да падачы заявы аб прыёме ў грамадзянства з сямі да пяці гадоў. Пашырыць пералік тых, хто мае права набыць беларускае грамадзянства ў спрошчаным парадку, увесці інстытут аднаўлення ў грамадзянстве.
«Акрамя таго, прапануецца ўдакладніць падставы для адмовы ў прыняцці да разгляду заявы аб набыцці грамадзянства і ўсталяваць іх для спынення разгляду такой заявы. Прадугледжваецца магчымасць страты беларускага грамадзянства з прычыны ўдзелу ў тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці альбо прычынення цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі. У новым законапраекце таксама выключаюцца выпадкі, калі спыненне грамадзянства дапамагае пазбегнуць адказнасці за злачынства», — сказала Марыя Васілевіч.