Беларусы Варшавы пікетавалі Raiffeisen Bank Polska
16 красавіка ў польскай сталіцы прайшло пікетаванне Raiffeisen Bank Polska S.A. Беларускія актывісты патрабавалі спыніць банкам падтрымку беларускіх уладаў. Як вядома, “Белаграпрамбанк падпісаў крэдытную дамову з Raiffeisen Bank Polska S.A. Прадстаўнікам банка быў перададзены ліст з просьбай даць афіцыйны адказ, чаму банк вырашыў фінансаваць беларускія ўлады. Банкіры ў сваю чаргу паабяцалі адказаць на ліст.
16 красавіка ў польскай сталіцы прайшло пікетаванне Raiffeisen Bank Polska S.A. Беларускія актывісты патрабавалі спыніць банкам падтрымку беларускіх уладаў. Як вядома, “Белаграпрамбанк падпісаў крэдытную дамову з Raiffeisen Bank Polska S.A.
Прадстаўнікам банка быў перададзены ліст з просьбай даць афіцыйны адказ, чаму банк вырашыў фінансаваць беларускія ўлады. Банкіры ў сваю чаргу паабяцалі адказаць на ліст.
Трэба адзначыць, што акцыя выклікала нервовую рэакцыю супрацоўнікаў Raiffeisen Bank Polska S.A. На ўдзельнікаў пікета была выклікана паліцыя. Самі прадстаўнікі банка ўвесь час цвердзілі, што акцыя з’яўляецца незаконнай. Хаця пры яе правядзенні былі выкананыя ўсе прававыя нормы.
Калі арганізатары не атрымаюць на свой ліст адказ, то акцыі каля прадстаўніцтваў банкаў у Польшчы працягнуцца.
“Центр Співпраця без кордонів»