Беларускае войска на мяжы з Расіяй вучыцца адбіваць напады незаконных узброеных фармаванняў
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, асноўнымі задачамі вучэння з'яўляюцца «адбіццё нападаў незаконных узброеных фарміраванняў і дывэрсійна-выведвальных груп патэнцыяльнага праціўніка, іх пошук, блакаванне, прымус да здачы або знішчэнне».
«Упершыню ўдзельнікі камандна-штабнага вучэння будуць выконваць пастаўленыя перад імі задачы практычна на ўсіх палігонах Узброеных сіл — Лосвіда, Гожскі, Лепельскі, Асіповіцкі, Барысаўскі, Абуз-Лясноўскі, Даманаўскі, а таксама на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, Горацкага раёна Магілёўскай вобласці і ў пунктах пастаяннай дыслакацыі», — паведамляюць у Мінабароны.
Полацкі і Горацкі раёны непасрэдна мяжуюць з Расейскай Фэдэрацыяй. Абароннае ведамства Беларусі паведамляе, што да вучэння прыцягваюцца органы кіравання, Узброеныя сілы, падраьдзяленні МУС і МНС, Дзяржаўны памежны камітэт, КДБ і Следчы камітэт.
«Усяго да 7500 чалавек, да 60 баявых танкаў, да 220 баявых браняваных машын і да 50 артылерыйскіх гармат, мінамётаў і РСЗА. У інтарэсах рашэння задач вучэння з запасу прызвана каля 450 ваеннаабавязаных», — паведамляюць у Мінабароны.
Паводле svaboda.org