Беларускамоўнага тыктокера lexmask і яго жонку арыштавалі на 10 сутак

Праваабаронцам стала вядома, што ўчора ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска судзілі Аляксея Бондара і яго жонку Маргарыту.

photo_2022_06_09_18_11_44.jpg

У выніку іх адправілі за краты на 10 сутак. Сваякам, якія хацелі прыйсці на суды, адміністрацыя адказала, што «працэс будзе ў 18:00, таму на суд трапіць нельга».

7 чэрвеня супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі Аляксея Бондара разам з яго жонкай Маргарытай.

Аляксей — вядомы тыктокер lexmask з 58 тысячамі падпісантаў, які выпускае відэа на беларускай мове. ГУБАЗіК паведамляў, што затрымалі тыктокера за тое, што ён «хайпаваў на ваенным канфлікце». На «пакаяльным відэа» Аляксей сказаў, што падпісаны на «дэструктыўныя каналы», а раней хадзіў на мітынгі.