Беларускамоўная шыльда на Баранавіцкім выканкаме з’явіцца, калі будуць сродкі
Актывісты плануюць распачаць збор сродкаў, каб дапамагчы ўладам павесіць шыльды на роднай мове на выканкаме і на ўездзе ў горад.
Ліст з прапановай вярнуць беларускамоўныя шыльды на будынак гарвыканкама і на ўездах у горад Баранавічы з усіх кірункаў накіравалі 24 чэрвеня ў гарадскі выканаўчы камітэт Старшыня Баранавіцкага гарадскога аб'яднання «Таварыства беларускай мовы» Мікалай Падгайскі і сябра Рады арганізацыі Віктар Мезяк.
Баранавіцкі гарвыканкам 11 ліпеня даслаў ім адказ, у якім паведаміў, што пытанне аб устаноўцы шыльдаў на беларускай мове будзе разгледжана ў бягучым годзе і вырашана пры наяўнасці фінансавых сродкаў.
Віктар Мезяк распавёў, што плануе самастойна заняцца зборам грошай, каб дапамагчы ўладам хутчэй зрабіць над гарвыканкам шыльду па-беларуску.
Паводле intex-press.by