Беларускі журналіст і блогер Дзмітрый Галко з сынам уцёк ва Украіну
Беларускі журналіст і блогер Дзмітрый Галко з сынам уцёк ва Украіну. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Напярэдадні Галко пісаў, што на яго ў Беларусі завялі крымінальную справу за напад на міліцыянера і што яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён паведамляў пра цяжкае фінансавае становішча (нядаўна яго звольнілі з «Эканамічнай газеты») і прасіў у сяброў падтрымкі.
Галко ў апошнія гады жыў ва Украіне, пісаў рэпартажы для мінскай недзяржаўнай газеты «Новы час». За серыю матэрыялаў з Данбаса ён стаў лаўрэатам прэміі імя Святланы Навумавай у намінацыі «Журналістыка».
Паводле Еўрарадыё