Беларускія музыкі праводзяць флэшмоб супраць забруджвання лясоў

Больш за 40 рок- і метал-гуртоў Беларусі аб'ядналіся для правядзення экалагічнай акцыі #металсупрацьсмецця. Музыкі бясплатна раздаюць сваю музыку ў lossless фарматах, а таксама разыгрываюць вялікую колькасць дыскаў і атрыбутыкі.

musoritnottrue.jpg


Прыняць удзел у флэшмобе супраць забруджвання лясоў можа кожны ахвотны. Умовы ўдзелу:

1) Неабходна знайсці любое месца на прыродзе, што забруджанае бытавым смеццем.

2) Прыбраць смецце і апублікаваць фота да і пасля прыборкі ў адной з сацыяльных сетак (VK, Facebook, Instagram) з хаця б з адным з хэштэгаў акцыі: #мусоритьнетру #металсупрацьсмецця #metalagainstpollution.

Кожны пост улічваецца асобна (калі зрабіць пост ва ўсіх трох сацыяльных сетках, гэта ўлічваецца як 3 пасты — такім чынам, шанец выйграць у конкурсе павялічваецца ў 3 разы)

Ініцыятарам акцыі выступіла Кацярына Манкевіч, вакалістка мінскага гурта “Dymna Lotva”. Таксама яе падтрымалі музыкі гуртоў “Gods Tower”, “Re1ikt”, “Адарвірог”, “EVTHANAZIA”, “EXIST M”, “Rokash”, “Massenhinrichtung”, “Essence of Datum”, “Beyond the Darkness”, “Among Your Gods”, “Piarevaracień” і іншыя.

Акцыя будзе доўжыцца па 15 кастрычніка.

 

Паводле прэс-рэлізу