Беларусы купляюць 85-90% квіткоў на Еўрапейскія гульні
Заўзятары ўжо набылі каля 130 тыс. білетаў на II Еўрапейскія гульні, што пройдуць з 21 па 30 чэрвеня.

Ільвіную долю квіткоў набылі беларусы. На долю замежнікаў прыходзіцца 10-15% набытых квіткоў, паведамляюць Мінск-навіны.
Арганізатары адзначаюць, што чым менш застаецца часу да пачатку спартыўнага форуму, тым больш актыўна праяўляецца цікавасць заўзятараў.
У продажы з'явіўся новы блок квіткоў на мастацкую гімнастыку, цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.
Паводле nn.by