Беларусы Лондана правялі антываенную акцыю, а таксама ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка (фота)
Беларуская супольнасць Брытаніі правяла ў Лондане акцыю супраць вайны, рэжыму Лукашэнкі, а таксама ўшанавала памяць закатаванага ў турме палітвязня Вітольда Ашурка, якому 13 кастрычніка магло б споўніцца 52 гады.
![photo_2022_10_16_21_11_39__2_.jpg photo_2022_10_16_21_11_39__2_.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_16_21_11_39__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Удзельнікі акцыі запатрабавалі спыніць «ганебны і злачынны ўдзел лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне супраць Украіны» і нагадалі, што «гэтая вайна — злачынства супраць чалавечнасці, і ўсе, хто ў ёй удзельнічаюць, будуць пакараныя».
Паведамляецца, што пасля акцыі беларусы далучыліся да дэманстрацыі ў падтрымку Украіны на Даўнінг-стрыт.
Крыніцы: чытачы «НЧ».