Беларусы патрабуюць зрабіць суботу 4 красавіка непрацоўнай
Пад петыцыяй з гэтым патрабаваннем збіраюцца подпісы ў інтэрнэце.
На сайце petitions.by з'явілася петыцыя з патрабаваннем дазволіць беларусам не адпрацоўваць суботу 4 красавіка ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.
«У сувязі з тым, што ў гэтым годзе свята 9 Мая выпадае на выходны дзень (суботу), прапануем ўзяць прыклад мноства іншых краін, у якіх у такім выпадку даюць дадатковы выходны. Лічым гэта справядлівым і мэтазгодным, асабліва ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, абумоўленай пандэміяй каронавіруса і выкліканай гэтым неабходнасцю строгага карантыну. Паколькі ўвядзенне агульнаабавязковага каранціну, мяркуючы па ўсім, не плануецца, просім забяспечыць дадатковы, законны выхадны 4-га красавіка, а 27-га красавіка лічыць выходным у сувязі з выпадзеннем святочнага дня на 9 мая», — заклікаюць аўтары петыцыі.
«У той час як прагрэсіўныя краіны пераходзяць на 4-х дзённы працоўны тыдзень, у Рэспубліцы Беларусь працягваецца нялюдская практыка адпрацоўкі дадатковых выходных дзён, што вельмі часта прыводзіць да неабходнасці выхаду на працу ў шосты дзень тыдня. Шасцідзённы працоўны тыдзень павінны быць добраахвотным выбарам чалавека, а не абавязкам, паколькі для многіх такая нагрузка з'яўляецца празмернай. У сувязі з гэтым просім замацаваць на заканадаўчым узроўні ўвядзенне дадатковых выходных святочных дзён без неабходнасці іх адпрацоўкі за кошт законных суботніх і нядзельных выходных дзён», — гаворыцца ў петыцыі.
Праз дзень петыцыя будзе накіравана ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
На момант падрыхтоўкі матэрыяла сабрана больш за 1500 подпісаў.