«Белавія» паведаміла аб прыпыненні на месяц палётаў у Вільню

Паведамленне з'явілася на сайце кампаніі.

samolet_stop.jpg

«У сувязі з рашэннем урада Літоўскай Рэспублікі аб прыпыненні выканання рэйсаў "Belavia" ў / з літоўскіх аэрапортаў мы вымушаны адмяніць палёты ў Вільнюс з 25 мая 2021 года з 03:00 да 02:59 26 чэрвеня 2021 г. (паводле беларускага часу).
Мы прыносім свае прабачэнні, а таксама шкадуем аб сітуацыі, якая склалася па абсалютна не залежных ад нас прычынах. Пасажыры могуць вярнуць поўны кошт білетаў без штрафаў або змяніць дату вылету. Для гэтага ім неабходна звярнуцца па месцы набыцця авіябілетаў», — паведамляе кампанія.