Берасце: колькасць свінцу ў глебе перавышае норму ў разы

У Берасці на прэс-канферэнцыі былі агучаны вынікі экспертызы аналізаў глебы ў зоне кіламетра і паўтара кіламетра ад акумулятарнага завода ў Белаазёрску, ад палігона з адыходамі ў Зялёным Бару і месцах захавання адыходаў у Берасці. 

img_3112.jpg


Аналізы шакуюць. Калі ў Белаазёрску колькасць свінцу ў глебе перавышае норму ў 3 і 6 разоў, то ў Зялёным Боры ў 10 і 13 разоў, паведамляе Радыё Рацыя.

Гэта экалагічнае бедства, кажа сябра ініцыятыўнай групы супраціву акумулятарнаму заводу ў Берасці Майсей Малько:
– У пасёлку Зялёны Бор Івацэвіцкага раёну даследаванні паказалі, што ўтрыманне свінца ў павярхоўных пластах глебы ад 0 да 20 см складае 320 і 413 міліграм на кілаграм почвы, што перавышае ўсталяваныя нормы ў 10 і 13 разоў. І такія адкіды ў эксперыментальным парадку выкарыстоўваліся для атрымання бітумна-дахавых матэрыялаў у якасці кампанента. Гэта жах. Вынікі аналізаў будуць прадстаўлены ў розныя дзяржаўныя органы.
Актывісты супраціву спадзяюцца, што чыноўнікі нарэшце зразумеюць тргедыю, якую нясе гэтая вытворчасць і яе крымінальную сутнасць. Сябры ініцыятыўнай групы збіраюцца з іскамі звяртацца ў суд супраць уладальніка завода.