Бігборд «Бульбашъ-холу» памянялі на «Дачу»
У Курапатах бігборд з рэкламай будаўніцтва забаўляльнага цэнтру «Бульбашъ-холл» памянялі на рэкламу кавярні «Дача».
здымак tut.by
І «Бульбашъ-хол», і «Дача» належаць «Нашей ресторанной группе».
26 кастрычніка ў прыёмнай заводу вінаградных вінаў «Дыяніс» Радыё Свабода паведамілі, што алкагольны брэнд «Бульбашъ» не мае дачынення да будаўніцтва забаўляльнага
комплексу ў Курапатах.
Прадстаўнікі «Бульбашъ» абяцалі 29 кастрычніка агучыць сваю афіцыйную пазіцыю.
На сайце анлайн-пэтыцый change.org пачаўся збор подпісаў пад зваротам да старшыні Мінскага аблвыканкаму, міністра культуры і генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем спыніць будоўлю
«Бульбашъ-холу» на месцы пахавання дзясяткаў тысяч беларусаў, расстраляных сталіністамі ў Курапатах.