Бізнэс-аналітыка «EPAM» Дзяніса Насуру асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі»

У судзе Заводскага раёна Мінска прагучаў прысуд прадстаўніку вядомай міжнароднай ІТ-кампаніі «EPAM».


Вядучага бізнэс-аналітыка EPAM і палітвязня Дзяніса Насуру пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі», паведамляюць праваабаронцы. Справа разглядалася ў судзе Заводскага раёна Мінска.

Насуру абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх» па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Пакуль працягвалася следства, сайт Навукова-даследчага інстытута АІПІ НАН РБ выдаліў з архіву ўсе навуковыя работы Дзяніса, які працаваў там больш за 10 гадоў. Насура ўдзельнічаў у касмічных праграмах «Космас БР» і «Космас НТ», у стварэнні суперкампутара, у запуску касмічнага апарата «БелКА-1».

Да вызначэння яму ўмоў адбыцця пакарання ён вызвалены з-пад варты.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: