Бізнесовец Зайдэс і абаронцы Курапатаў робяць заявы. УЖЫВУЮ
Апоўдні 20 ліпеня чакаюцца заявы абодвух бакоў канфлікту вакол рэстарацыі «Поедем поедим», якая адкрылася па суседзтве з месцам расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты.
З 12:00 да 13:00 сустрэчу з журналістамі ініцыяваў асноўны ўласьнік забаўляльнага комплексу ля Курапатаў Леанід Зайдэс. Бізнэсовец зробіць заяву для прэсы непасрэдна ў будынку рэстарацыі, пад брамай якога ад 31 траўня працягваецца пратэст, уваход ва ўстанову на гэты час будзе абмежаваны.
Зайдэс агучвае пазіцыю з нагоды апошніх падзеяў вакол «Поедем поедим» і прапануе кампрамісныя варыянты ўрэгулявання сітуацыі.