Бязносы Ленін з-пад Мсціслава
Мсціслаў — унікальнае места. Колькі б разоў яго не наведваў, усё адно натрапіш на цікавостку, якая пераканае, што вечнасць застаецца вечнасцю, а веліч — веліччу. У гэтым старажытныя велічным горадзе пабылі мы сёння.

Бязносы Ленін пад Мсціславам нешта “ўцюхвае” дзецям. Фота Алеся Асіпцова
Гэтым разам пабачылі ў Мсціславе абсурднае, але і сімвалічнае. На выездзе з гораду пры дарозе выглядзелі два помнікі. Помнікі тае эпохі, якая была і застаецца для нашага краю чужой, але надзіва такой учэпістай.
Помнікі гэтыя — Леніну. Мне чамусьці здавалася, што іх няма тут. Цешыў сябе думкай, што ўсе яны звяліся ў Мсціславе. Але ж не.
Два такіх замурзаных помнікі на выездзе з Мсціслава ў кірунку Чавусаў. На адным — састарэлы правадыр нешта “ўцюхвае” дзецям. Малыя нібыта ўважліва слухаюць. А куды ім падзецца! У Леніна няма носа. У тых, хто слухае яго, таксама. Ля помніка — парожнія бутэлькі з-пад гарэлкі. Вось і думай што хочаш! Помнік разбураецца.

Юны Ленін цалейшы, але заімшэлы. Фота Алеся Асіпцова.
Непадалёк ад першага другі помнік — юнаму Леніну. Гэта калі ён быў яшчэ Валодзькам Ульянавым. Постаць юнака з кнігай глядзіць некуды ўдалеч. Юны Ленін цалейшы, але троху заімшэлы. Улетку юнака з дарогі і не ўгледзіш. Стаіўся пад яблынькай…
Алесь Асіпцоў, horki.info