Беларускія сайты не працуюць, "Белтэлекам" кажа пра DDOS-атаку
Недаступныя шэраг папулярных сайтаў, у тым ліку tut.by. Карыстальнікі кажуць аб праблемах з доступам на onliner.by.
Сайт "Белтэлекама" паведамляе пра DDOS-атаку на сваё абсталяванне. У сувязі з гэтым "магчымыя цяжкасці з доступам да шэрагу інфармацыйных рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт".
Паведамляецца, што спецыялісты прымаюць усе магчымыя меры па лакалізацыі магчымых праблем.