"Беларуснафта" можа перайсці на беларускую мову

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы “Беларуснафта” на сваёй старонцы ў фэйсбук звярнулася да карыстальнікаў, каб высветліць як яны адносяцца да беларускай мовы.



bielarsnafta.png

Сваёй супольнасці ў сацсетках “Беларуснафта” прапанавала выбраць адзін з трох варыянтаў адказу: 1) было б выдатна; 2) мне больш зручна атрымліваць інфармацыю на рускай мове; 3) без розніцы, выдатна успрымаю рускую і беларускую мову.

Ужо праз пару гадзін на пытанне кампаніі адказалі больш за 700 чалавек (менавіта столькі коментаў пакінулі карыстальнікі пад пастом), прычым толькі некалькі чалавек выказаліся супраць выкарыстання беларускай мовы ў супольнасці. А нехта Левон Авакян напісаў: “Перешел с А-100 по причине того, что у них все на белорусском языке, нет выбора для клиента, да и большинство в обиходе использует русский, кроме информационного повода и рекламы ничего хорошего от навязывания белорусского языка в бизнесе нет.

Трэба адзначыць, што “Беларуснафта” цікавілася толькі мовай сваіх інфармацыйных паведамленняў. Але, як адказалі прадстаўнікі кампаніі: “Мы сапраўды хочам пачаць з нашых сацыяльных сетак! Але ў сувязі з такой патрэбай, можна задумацца і аб вялікіх пераменах :)”

Так што магчыма праз нейкі час беларускую мову пачне ўжываць яшчэ адна буйная сетка аўтазаправак.

Хаця, канечне, само апытанне “Беларуснафты” у Беларусі пра выкарыстанне беларускай мовы магло б выглядаць і недарэчна. Толькі на жаль яшчэ не цяпер.