Bloomberg: ЕС у пятніцу ўхваліць санкцыі супраць беларускіх авіякампаній
Калі гэтыя санкцыі будуць ухваленыя, яны могуць уступіць у сілу ўжо ў ноч на суботу, паведамляе TUT.BY.
«Еўрапейскія дыпламаты, як чакаецца, ухваляць у пятніцу забарону на палёты беларускіх перавозчыкаў ў еўрапейскай паветранай прасторы», — піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Паводле дадзеных крыніц, калі гэтыя меры будуць ухваленыя, яны могуць уступіць у сілу ўжо ў ноч на суботу.
Акрамя таго, на наступным тыдні ЕС збіраецца абмеркаваць далейшыя абмежавальныя меры ў дачыненні да як мінімум сямі фізічных асоб і адной арганізацыі.
«У цяперашні час санкцыйны спіс, які абмяркоўваецца, уключае міністраў, прадстаўнікоў ВПС Беларусі і іншых звязаных з авіяцыяй асоб», — прыводзіць агенцтва словы крыніц.