«Белавія» вывезла больш за 700 турыстаў з міжземнаморскіх курортаў. Але якім маршрутам!
У прэс-службе беларускага авіяперавозчыка распавялі, што 1 чэрвеня двума рэйсамі з туніскай Энфіды ў Мінск даставілі 346 пасажыраў. У найбліжэйшыя дні плануюць яшчэ два рэйсы з Туніса, каб вывезці больш за 300 чалавек.
![i_9.jpg i_9.jpg](/img/v1/images/i_9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
2 чэрвеня з Цівата (Чарнагорыя) вывезлі 189 пасажыраў, з Тыраны — 168. Цяпер у авіякампаніі прапрацоўваюць варыянты, каб вывезці беларусаў з Кіпра.
Улічваючы, што большасць краін закрылі сваё неба для Беларусі,«Белавія» вымушаная была шукаць альтэрнатыву. TUT.BY звярнуў увагу, што маршрут аказаўся, мякка кажучы не вельмі прамым.
![belavia03.jpg belavia03.jpg](/img/v1/images/belavia03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)