Больш за 4 тысячы мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з Беларусі сёлета
За мінулыя суткі 20 замежнікаў спрабавалі незаконна пранікнуць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі. Сярод іх грамадзяне Конга і Камеруна.

Інцыдэнты
адбыліся ў раёне Чарамшы, Пласкі, Дубічаў-Царкоўных, Белавежы і Шудзялава. У
красавіку такіх выпадкаў было 752, а ў гэтым годзе — 4054, паведамляе reform.news са спасылкай на Памежную службу Польшчы.