Брутальны разгон "Маршу мільёнаў" у Маскве
Шматтысячны "Марш мільёнаў", які адбыўся ў Маскве быў прымеркаваны да чарговай інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзідэнта Расіі, скончыўся сутыкненнямі з паліцыяй і
масавымі затрыманнямі, загінуў фотакарэспандэнт.
Супрацоўнікі паліцыі затрымалі на Балотнай плошчы апазіцыянераў Сяргея Удальцова і Аляксея Навальнага. Затрыманне было здзейснена ў момант, калі Удальцоў заявіў са сцэны аб тым, што апазіцыя мае
намер пачаць бестэрміновую акцыю пратэсту.

Акрамя таго, паліцыя затрымала апазіцыянера Барыса Нямцова, калі ён, узяўшы мегафон, пачаў свой выступ. Усяго, як паведамляюць з месца падзей, затрымана больш за 250 чалавек Lenta.ru.
На Якіманцы адбыўся трагічны выпадак: фатограф залез на высокі балкон дома, каб зняць дэманстрантаў, але сарваўся і загінуў.
Паліцыя заявіла, што яны палічылі дзеянні апазіцыянераў, якія спрабавалі зладзіць сядзячую забастоўку, правакацыяй. У паліцыі не выключыюць, што па факце заклікаў да грамадскіх беспарадкаў можа быць
распачата крымінальная справа.
Падчас шэсця, якое пачалося на Калужскай плошчы і павінна было завяршыцца мітынгам на Балотнай плошчы непадалёк ад Крамля, апазіцыянеры запатрабавалі адмяніць незаконную, на іх думку, інаўгурацыю
абранага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна 7 мая і даць ім прамы эфір на федэральных тэлеканалах. Калі паліцыя перастала пускаць людзей на Балотную плошчу, арганізатары заклікалі да сядзячай забастоўкі
каля будынка КТ "Ударнік". Ачапленне каля Вялікага каменнага маста было прарвана, і паліцыя пачала жорсткія затрыманні.
Паводле ацэнак МУС, у шэсці ўдзельнічала 8 тыс. чалавек - гэтая лічба была агучана ў 16:00, у момант афіцыйнага пачатку шэсця. Удзельнікі называюць розныя лічбы ад 25 да 70 тыс.
Радыё Рацыя