BSSF: Беларускія сілавікі выехалі ў Маскву затрымліваць Кудзіна
Паводле інфармацыі канала @zozhteam ў Маскву для затрымання Аляксея Кудзіна выехалі прадстаўнікі беларускіх сілавых структур. Іх апазналі пасажыры ў аэрапорце.
Таксама паведамляюць, што ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава заўважылі беларускіх сілавікоў.
Сёння ў 14.00 пачнецца пасяджэнне па справе Аляксея Кудзіна, пасля якога Аляксей павінен выйсці з СІЗА.
Сёння роўна 6 месяцаў, як баец знаходзіцца не на свабодзе. Сёння раніцай ЕСПЧ забараніў экстрадыцыю байца Аляксея Кудзіна ў Беларусь.
У дадзены момант Аляксей знаходзіцца ў СІЗА-12, Зеленаград, вуліца Панфілава, 21. Канал @zozhteam просіць беларускую дыяспару ў Маскве і ўсіх неабыякавых ў дадзены момант быць максімальна пільнымі да лёсу Аляксея.