Будаўніцтва Астравецкай АЭС зноў адтэрміноўваецца

Першы энергаблок станцыі планавалася здаць ужо ў 2016-м годзе. Пазней гэты тэрмін перанеслі на год, а зараз — яшчэ на год.



get_imgd678jgc.jpg

Беларускі парламент разгледзіць 25 лютага законапраект аб ратыфікацыі пратакола, які фіксуе новы даты будаўніцтва двух энергаблокаў Астравецкай АЭС.

Пратакол быў падпісаны ў снежні мінулага года ў Маскве.

Паводле гэтага дакумента, першы энергаблок цяпер плануецца здаць у эксплуатацыю ў 2018-м годзе, а другі — у 2020-м годзе.

Беларуская АЭС будуецца на расійскі крэдыт.

Прычынай пераносу тэрмінаў сканчэння будаўніцтва з'яўляецца пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Расіі ў сувязі з санкцыямі, накладзенымі на яе Захадам за акупацыю Крыма і вайну супраць Украіны на Данбасе.

www.t-styl.info