“Бульбаш-хол” усё ж будуюць!

Насуперак прадпісанню Мінкультуры — прыпыніць будаўнічыя працы — комплекс “Бульбаш-хол” актыўна ўпарадкваюць — выкладваюць плітку, ставяць дзіцячыя арэлі. Тыя чатыры дамкі, якія было прадпісана знесці, па-ранейшаму стаяць.



kur1.jpg

Будаўніцтва ў Курапатах працягваецца. Фота Таццяны Шапуцькі

Відавочна, што забудоўцы не збіраюцца сыходзіць з гэтай тэрыторыі. Тэрыторыя ўрочышча Курапаты, у тым ліку і пахаванні, завалены будаўнічым смеццем.

Увечары 29 красавіка ў Курапатах адбылася традыцыйная штомесяцовая акцыя ўшанавання памяці ахвяр камуністычных рэпрэсій. Перад акцыяй удзельнікі мерапрыемства абыйшлі тэрыторыю ўрочышча, каб ацаніць яе стан, паглядзець, ці спыніліся будаўнічыя працы забаўляльнага комплекса “Бульбаш-хол”, што месціцца на ўскрайку ўрочышча. І вось, што яны убачылі:

kur2.jpg

kur3.jpg

kur4.jpg

kur5.jpg

kur6.jpg

kur7.jpg

kur8.jpg

kur9.jpg

kur10.jpg

Тэрыторыя Курапатаў надзвычай засмечана. І раней жыхары прылеглых дамоў смяцілі ва ўрочышчы, але цяпер на тэрыторыі, якая прылягае да “Бульбаш-хола”, раскіданае яшчэ і будаўнічае смецце. Паддоны з-пад пліткі, бутэлькі, будаўнічы друз, пакункі са смеццем, парэшткі мэблі, нават цела мёртвага сабакі ў пакунку — вось, што ўчора пабачылі ўдзельнікі акцыі на тэрыторыі ўрочышча, якое мае афіцыйны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай (найвышэйшай) катэгорыі.

Нагадаем, супрацьстаянне грамадскіх актывістаў з “Бульбаш-холам” цягнецца ўжо болей, як паўгода. Цяпер забудоўца мусіць прадставіць у Міністэрства культуры распрацаваны праект ахоўнай зоны, пасля Мінгарвыканкам павінен зацьвердзіць горадабудаўнічы праект, які вынясуць на грамадскія слуханні. Паводле апошняй інфармацыі, праект у Мінкульт яшчэ не паступаў.

Фота аўтара