Буслянятаў, якія ўпершыню вывеліся ў Гродзенскім заапарку, хочуць прывучыць жыць на волі
Калі малыя падрастуць, плануецца, што іх адвязуць за горад у вялікую зграю буслоў, каб птушаняты маглі паляцець разам са сваімі суродзічамі на поўдзень. Праўда, як кажуць арнітолагі, буслянятам будзе дастаткова складана адаптавацца да новых умоў. Нейкі час птушкі будуць пад наглядам навукоўцаў.
![grodno_okolcovka_aistov_1_.jpg grodno_okolcovka_aistov_1_.jpg](/img/v1/userfiles/images/grodno_okolcovka_aistov_1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
21 чэрвеня двух буслоў, якія вывеліся ў Гродзенскім заапарку, арнітолагі акальцавалі. Гэта зроблена для таго, каб можна было адсачыць міграцыйны шлях птушак у далейшым. На лапкі птушкам апранулі па два кольца: адно простае металічнае, другое - пластыкавае яркае.
Бусляняты ў Гродзенскім заапарку з'явіліся ўпершыню. Гэта вельмі рэдкі выпадак вывядзення птушанят у няволі. Тым больш, што ўсе буслы, якія знаходзяцца ў звярынцы, не могуць лётаць праз розныя пашкоджанні. Пара буслоў збудавала гняздо проста на зямлі, што спецыялісты таксама лічаць вялікай рэдкасцю. Гэтыя вялікія
Паводле news.tut.by