Былы палітвязень Ціхан Клюкач адседзеў 30 сутак у карцары за пяць нумароў «Новага Часу»
Былы палітвязень Ціхан Клюкач, які нядаўна вызваліўся пасля адбыцця тэрміну ў калоніі, у інтэрв'ю найстарэйшаму беларускаму выданню (прызнанае «экстрэмісцкім») распавёў, за што атрымаў 30 сутак карцара.
— За што вы трапілі ў ШІЗА у калоніі?
— Пачну з таго,
што ШІЗА — тое месца, дзе бывае кожны палітвязень, хтосьці больш, хтосьці менш.
На самай справе, можна павесіць чалавеку парушэнне, нават калі гэтага парушэння
не было. Проста да цябе падыходзіць прадстаўнік адміністрацыі і кажа: ты са
мной не павітаўся, ты не даў даклад або яшчэ нешта не зрабіў. Потым яны пішуць
рапарт на парушэнне і закрываюць цябе ў ШІЗА. Гэта можна зрабіць з кожным,
нават калі ніякага парушэння не было.
Што тычыцца мяне,
то, калі я прыязджаў у калонію, здолеў, нягледзячы на вобшук, пранесці з сабой
пяць нумароў газеты «Новы час». Тады я яшчэ не ведаў, што шмат зэкаў ходзяць
«пастучаць» у штаб, таму па сваёй нявопытнасці аддаў гэтыя нумары газеты
некаторым людзям пачытаць. Пасля гэтага мяне закрылі спачатку на дзесяць сутак,
потым яшчэ на дзесяць, а потым і яшчэ на дзесяць. То-бок у калоніі пяць нумароў
газеты «Новы час» каштуюць 30 сутак у карцары.
— Якія былі
гэтыя 30 сутак?
— Псіхалагічна
гэта даволі цяжка. ШІЗА — невялікае памяшканне, у якім нічога няма, і галоўная
праблема — тое, што там няма чаго рабіць. Ты проста, па сутнасці, ходзіш цэлыя
дні з кута ў кут. Недзе на 19-20 дзень адзіная думка, якая застаецца, — толькі
б не звар’яцець.
— Гэта быў
адзін з самых цяжкіх момантаў за зняволенне?
— Так.
Інтэрв'ю Ціхана Клюкача «Новаму Часу» можна пачытаць па спасылцы.
https://nashaniva.com/?c=ar&i=288064