ByPol выклала відэа сілавікоў, дзе людзі пазначаныя фарбай. Сярод іх палітзняволеная Анастасія Булыбенка
Ініцыятыва ByPol апублікавала відэа аператыўнай здымкі сілавікоў, на якіх людзі пазначаныя фарбай. Сярод іх — палітзняволеная студэнтка Анастасія Булыбенка, якую затрымалі 12 лістапада.

Сілавікі выкарыстоўваюць каляровую маркіроўку для таго, каб
размеркаваць затрыманых на розныя групы і пазначыць, што ў дачыненні да гэтага
чалавека будзе прымяняцца: гвалт або пагаршэнне рэжыму ўтрымання.
«Белсат» адзначае, аналагічнымі метадамі карысталіся нацысты ў канцэнтрацыйных
лагерах падчас Другой сусветнай вайны. Ніякіх легальных падстаў да такой
сегрэгацыі затрыманых заканадаўства не дае.