BYPOL і Сцяпан Пуціла аб'ядналіся
Яшчэ больш цікавых расследаванняў.
BYPOL і ТГ-канал Сцяпана Пуцілы, прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкім, абвясцілі аб супрацоўніцтве ў рамках Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра
26 студзеня гэтага года Святлана Ціханоўская абвясціла пра пачатак працы па стварэнні Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра на базе BYPOL для каардынацыі дзеянняў актывістаў і павышэння эфектыўнасці барацьбы.
«На дадзены момант дасягнутая дамоўленасць аб сумеснай працы ў рамках Цэнтра з прадстаўнікамі самага папулярнага тэлеграм-канала», — паведамляе ТГ-канал ініцыятывы BYPOL, што аб'ядноўвае сілавікоў, якія выступаюць за перамены.