Згадка пра МІхаіла Марыніча. Фота.
Кніга пра Міхаіла Марыніча амаль гатовая, і бліжэйшым часам, (каб пазбегнуць памылак) я збіраўся даць яму пачытаць тэкст. Не паспеў… А пакуль толькі фота з розных перыядаў жыцця.
Практычна ўвесь жнівень я ездзіў з дыктафонам да Міхаіла Марыніча на лецішча, дзе літаральна па слову з дапамогай яго цудоўнай жонкі Таццяны збіраў, як кажуць журналісты, “фактуру” для новай кнігі. Мы яе нават праанансавалі ў адпаведным інтэрв’ю і рыхтавалі да юбілею 13 студзеня. Тады яму павінна было споўніцца 75 год…
Цяпер кніга будзе крыху іншай. Але толькі крыху, бо галоўнае ў жыцці гэтага без перабольшванняў светлага чалавека я паспеў зразумець. Гэта работа.
І яшчэ – незвычайная самаахвярнасць. Яму было, што страчваць. Не палічыць пафасам, але зрабіў ён гэта дзеля будучыні, дзеля нас з вамі.
Вечная памяць! Потым я абавязкова напішу пра ўсё падрабязна, а пакуль толькі фота з розных перыядаў жыцця.
Апошняе інтэрв'ю Міхаіла Марыніча чытайце тут