Часопіс "ARCHE" пад пагрозай

Адзіны ў Беларусі штомесячны незалежны гуманітарны часопіс на беларускай мове апынуўся пад пагрозай закрыцця
 



get_img.jpg

Пасля інцыдэнта, які адбыўся 14 верасня на прэзентацыі кнігі Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі. Навука і прапаганда на службе ідэалогіі ў Гародні паміж галоўным рэдактарам часопіса Валерам Булгакавым і мясцовымі падаткавікамі, пачалі разгортвацца падзеі, якія рэальна пагражаюць самому існаванню выдання.
Храналогія падзей, якія прывялі да сённяшняй сітуацыі, наступная:
14 верасня – затрыманне Валера Булгакава ў Гародні па абвінавачанні ў “незаконннай прадпрымальніцкай дзейнасці. Пасля затрымання, якое доўжылася 2,5 гадзіны, Валер Булгакаў быў выпушчаны на волю.
21 верасня – прыход супрацоўнікаў Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржаўнага кантролю ў друкарню, дзе друкаваўся “ARCHE.
24—28 верасня – выняцце ў друкарні дакументаў за апошнія два гады дзейнасці.
1 кастрычніка – дамоўленасць пра візіт галоўнага рэдактара “ARCHE ў ДФР.
2 кастрычніка – арыштаваныя больш за 5 тыс. асобнікаў розных выданняў з калекцыі Валера Булгакава.
4 кастрычніка – выклік заснавальніка “ARCHE Андрэя Дынька ў ДФР, пасля якога ім было прынята рашэнне звольніць з пасады галоўнага рэдактара Валера Булгакава і часова прызначыць в. а. галоўнага рэдактара ягонага ранейшага намесніка Аляксандра Пашкевіча. Аднак у той жа самы дзень ДФР заблакаваў рахунак “ARCHE, у выніку чаго часопіс страціў магчымасць аплачваць друк новых нумароў, макет аднаго з якіх у той час быў цалкам падрыхтаваны і знаходзіўся ў друкарні.
5 кастрычніка – Валер Булгакаў схадзіў на размову ў ДФР.
12 кастрычніка – на размову ў ДФР схадзілі новы галоўны рэдактар “ARCHE і бухгалтар часопіса.
17 і 18 кастрычніка – чарговыя выклікі на размовы ў ДФР Валера Булгакава і бухгалтара “ARCHE.
Афіцыйнае абвінавачанне выдаўцам “ARCHE пакуль што не выстаўлена, але з вынікаў праведзеных ДФР апытанняў членаў рэдакцыі часопіса вынікае, што следства вядзецца па наступных асноўных кірунках:
– праверка мэтавага выкарыстання паперы для друку;
– правільнасць прымання рэдакцыяй дабрачынных грашовых ахвяраванняў.
Пакуль невядома, чым скончыцца гэтая гісторыя, але ўжо сёння зразумела, што пры найгоршым сцэнары развіцця падзей яна прарочыць часопісу не найлепшую будучыню: Сярод іншага выданню могуць быць налічаныя агромністыя штрафы, у выніку чаго ён не зможа выходзіць далей. Таксама не выключана, што супраць рэдактара “ARCHE Валера Булгакава можа быць узбуджана ўжо не адміністрацыйная, а крымінальная справа па абвінавачанні ў “незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Першы суд, звязаны з гэтай справай, ужо адбыўся. 18 кастрычніка Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд на сваім паседжанні разгледзеў “гарадзенскі эпізод 14 верасня, з якога, уласна кажучы, гэтая справа і пачалася, і прысудзіў Валера Булгакава да выплаты штрафа памерам у 5 базавых велічынь (500 000 беларускіх рублёў).
arche.by