Цэнтральнае месца на прывакзальнай плошчы ў Гродне зойме алень святога Губерта

Завершаны конкурс на распрацоўку эскізнага праекта дэкаратыўнай кампазіцыі, якая павінна ўпрыгожыць плошчу побач з рэканструяваным  вакзалам, паведаміла grodnonews.by.
 



get_img5.jpg

Пераможцам прызнаны аўтарскі калектыў з Мінска — скульптары Вадзім Мацкевіч і Аляксандр Прохараў. Вадзім Мацкевіч паходзіць з Гродна.
 

Алень святога Губерта з’яўляецца старажытным сімвалам Гродна, адлюстраваны на гарадскім гербе.
 

Конкурс на ўпрыгожванне прывакзальнай плошчы праводзіў Гродзенскі гарвыканкам цягам верасня-кастрычніка.


Асноўным патрабаваннем  да скульптуры было — стаць гарадской адметнасцю і арт-аб’ектам.


t-styl.info